Знайсці
22.01.2019 / 17:224РусŁacБел

У Мінску забаранілі канцэрт гомельскага гурта ТТ-34

Мерапрыемства павінна было прайсці ў клубе Re:public 18 снежня 2018. Аднак музыкі расказалі пра гэта толькі цяпер, піша tut.by.

Фота: vk.com/tt34_official.

Вакаліст калектыву Любамір Крыжаноўскі распавёў, што канцэрты іх гурта не адмянялі ўжо даўно. Хоць у свой час, кажа суразмоўца, гурт быў у вядомых «спісах» і пытанняў па канцэртах было шмат.

— Але ў апошнія некалькі гадоў такіх пытанняў не было. Гэтае пытанне пачало падымацца нядаўна і толькі датычна Мінска. У мінулым годзе гастрольная дзейнасць па Беларусі ў нас была актыўнай — мы выступалі ў Брэсце, Гродне, Віцебску, Гомелі. Плюс на мерапрыемствах тыпу байк-фестываляў.

Фота прадстаўлена гуртом ТТ-34.

Як і раней, у адмове на правядзенне канцэрта Мінгарвыканкам спасылаецца на «Кодэкс аб культуры». Кодэкс, у сваю чаргу, дазваляе адмовіць у выдачы гастрольнага пасведчання з-за «нізкага мастацкага ўзроўню выканаўцаў».

Канкрэтна гэтай адмене вакаліст ТТ-34 Любамір здзівіўся. Хоць і ведаў пра хвалю забаронаў канцэртаў у Мінску. Што тычыцца фармулёўкі — нізкі мастацкі ўзровень — то, лічыць Любамір, параметр «мастацкі ўзровень» павінны вызначаць гледачы, а не чыноўнікі.

— Абсалютна да любых тэкстаў любога выканаўцы можна прычапіцца. У тэкстах заўсёды ёсць пэўная алегорыя, якую можна трактаваць як хочаш. У гэтым жа і ёсць інтрыга! Песня, у якой няма інтрыгі, я лічу, — гэта пустая песня.

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031