Знайсці
17.01.2019 / 13:049РусŁacБел

Пасол Бабіч: Расіі выгадна, калі Беларусь знойдзе альтэрнатыўных пастаўшчыкоў нафты

president.gov.by

Расія будзе рада, калі Беларусь адшукае альтэрнатыўных пастаўшчыкоў нафты, бо гэта дазволіць перапрадаць аб'ёмы нафты, што вызваляццца, і атрымаць дадатковыя падатковыя даходы ў бюджэт, заявіў пасол Расіі ў Мінску Міхаіл Бабіч, паведамляе interfax.by.

«Што тычыцца альтэрнатывы, па якой пастаўлена задача прэзідэнтам Беларусі (знайсці альтэрнатыўнага пастаўшчыка нафты для заводаў краіны), то адказ, магчыма, будзе нечаканым. Калі Беларусі ўдасца выканаць даручэнне свайго прэзідэнта, то мы, безумоўна, будзем гэтаму толькі рады», — сказаў ён у эфіры тэлеканала «Расія-24».

«Рады чаму? Калі нашы партнёры знойдуць нафту таннейшую за расійскую, яны больш заробяць — і мы не можам гэтаму не радавацца. Трэба разумець, што Расія зараз пастаўляе 18 млн тон нафты з абнуленнем пошлін. Сярэднегадавая пошліна за 2018 год склала 128 даляраў. Разам выпадаючыя прыбыткі РФ на пастаўлены аб'ём нафты за ўсё недзе 2 млрд 300 млн даляраў», — сказаў М.Бабіч.

У лістападзе 2019 года завяршаецца мадэрнізацыя двух беларускіх заводаў, то бок з 2020 года аб'ём для перапрацоўкі, на якія трэба будзе паставіць нафту — 24 млн тон. Калі гэта будзе расійская нафта, ты выпадаючыя прыбыткі бюджэту РФ ўзрастуць. Таму колькі нашы партнёры знойдуць альтэрнатыўнай нафты на свае заводы, такі ж аб'ём мы зможам прадаць у трэція краіны, атрымаўшы дадатковыя падатковыя даходы ў бюджэт», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031