Знайсці
09.01.2019 / 22:304РусŁacБел

Самы багаты чалавек у свеце абвясціў пра развод пасля 25 гадоў шлюбу

Джэф Безас, кіраўнік кампаніі Amazon.com і найбагацейшы бізнэсмен у свеце па версіі Forbes (эксперты ацэньваюць яго багацце ў $139,6 мільярда), абвясціў пра развод са сваёй жонкай Макензі.

«Мы вырашылі развесціся і працягнуць жыць, застаўшыся сябрамі. У нас было выдатнае жыццё як у пары, а наперадзе ў нас цудоўная будучыня як у бацькоў, сяброў, партнёраў у розных праектах… Назвы могуць быць рознымі, але мы застанемся сям'ёй і сапраўднымі сябрамі», — гаворыцца ў сумеснай заяве Джэфа і Макензі, апублікаванай на старонцы кіраўніка Amazon.com у твітары.

У 1980-я гады Джэф Безас і Макензі Татл у адзін і той жа час вучыліся ў Прынстанскім універсітэце, аднак пазнаёміліся толькі ў 1992 годзе, калі ўжо жылі ў Нью-Ёрку і працавалі ў інвестыцыйным фондзе D.E. Shaw на Уол-стрыт. У 1993 годзе яны пажаніліся, а ў 1994 годзе пераехалі ў Сіэтл, дзе Джэф заснаваў Amazon.com.

У пары чацвёра дзяцей.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031