Знайсці
09.01.2019 / 18:368РусŁacБел

Што за «зялёныя чалавечкі» з'явіліся ў Мінску?

Мінскія кантралёры здзівілі пасажыраў зімовымі курткамі, піша «Еўрарадыё».

Фота: Daily Minsk.

На Twitter-старонцы Daily Minsk з’явіўся фотаздымак рэвізораў пасажырскага транспарту ў зімовай уніформе. Нягледзячы на тое, што спецыяльную форменную вопратку ўвялі яшчэ мінулай зімой, яна дагэтуль здзіўляе мінчукоў — асабліва сваім «вайсковым» колерам.

Памочнік гендырэктара дзяржаўнага агенцтва «Мінсктранс» Зоя Лапатава здзіўляецца пытанню пра фірмовую вопратку:

«Ну так, гэта нашае адзенне, у якое мы апранаем сваіх супрацоўнікаў. Ёсць і такія курткі, і спецыяльныя камізэлькі. Прычым у такіх фірмовых куртках нашы рэвізоры хадзілі яшчэ мінулай зімой. Так што гэта не мусіць быць ні для каго навіной. Увесь наш народ гэтую форму ўжо даўно «пераварыў». Не бачу аніводнай прычыны здзіўляцца».

Яна распавядае, што рэвізоры ў грамадскім транспарце могуць працаваць і не ў фірмовай вопратцы. «Але часцей за ўсё гэта ў зусім новага супрацоўніка, якому яшчэ не паспелі пашыць фірмовую вопратку. Ну, ці калі куртка, напрыклад, брудная», — тлумачыць Зоя Лапатава.

euroradio.fm.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031