Знайсці
09.01.2019 / 12:1411РусŁacБел

Сіноптыкі распавялі, калі халады адступяць. Ужо хутка!

Але ў ноч на чацвер пры праясненнях да мінус 21°С.

Фота Сяргея Гудзіліна

10 студзеня, у чацвер, ноччу чакаецца да -9..- 15°С, пры праясненнях -16..- 21°С, максімальная тэмпература днём -7..- 13°С. Вецер будзе паўночна-ўсходні.

11 студзеня адаб'ецца ўплыў атмасферных франтоў, якія змяшчаюцца з Балтыкі. Ноччу без істотных ападкаў, раніцай і днём месцамі, пераважна па паўночным захадзе, кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер днём паўднёва-заходні парывісты.

Ноччу -10..- 15°С, пры праясненнях да -20°С, максімальная тэмпература днём -5..- 12°С.

12 студзеня, у суботу, уначы і раніцай захаваецца ўплыў сістэмы атмасферных франтоў, а днём на тэрыторыю краіны прыйдзе няўстойлівая паветраная маса з Балтыкі.

Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. На дарогах галалёдзіца.

Ноччу -6..- 13°С, па паўднёвым усходзе да -16°С, максімальная - днём -4.. + 2°С.

Паводле pogoda.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031