Знайсці
08.01.2019 / 17:237РусŁacБел

Са сцен на станцыях мінскага метро прыбіраюць рэкламу

Сцены на станцыях мінскага метро ачышчаюць ад рэкламы, інфармацыя будзе размяшчацца на лайтбоксах, плазменных экранах і ВК-маніторах, паведамілі карэспандэнту БелТА ў рэкламна-інфармацыйным аддзеле сталічнай падземкі.

Работа праводзіцца паэтапна ў адпаведнасці з дызайн-праектамі, якія ўзгоднены камітэтам архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама. Змены ўжо адбыліся на станцыях «Маскоўская», «Плошча Якуба Коласа», «Акадэмія навук», часткова ад рэкламы ачысцілі і іншыя станцыі падземкі.

«Рэкламныя плакаты прыбіраем пасля заканчэння дзеяння дамоваў з рэкламадаўцамі. Да гэтай працы прыступілі з пачатку студзеня», — распавялі спецыялісты.

Як паведамлялася раней, камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама прыняў рашэнне ўпарадкаваць размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы ў горадзе.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031