Знайсці
18.12.2018 / 11:059РусŁacБел

Якія краіны разам з Беларуссю галасавалі ў ААН супраць рэзалюцыі па Крыме

Беларусь, Расія, Арменія, Сербія і яшчэ 15 дзяржаў прагаласавалі супраць прыняцця Генеральнай асамблеяй ААН рэзалюцыі, якая заклікае Расею вывесці яе войскі з тэрыторыі акупаванага Крыма і асуджае рост расійскай вайсковай прысутнасці ў Чорным і Азоўскім морах.

Ініцыяваную Украінай рэзалюцыю падтрымалі 66 краін, 19 былі супраць, устрымаліся 72.

Супраць галасавалі Арменія, Беларусь, Балівія, Бурундзі, Камбоджа, Куба, КНДР, Іран, Лаос, М'янма, Нікарагуа, Расія, Сербія, Паўднёвы Судан, Судан, Сірыя, Узбекістан, Венесуэла і Зімбабвэ.

Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю 17 снежня.

Дакумент, сярод іншага, падкрэслівае, што прысутнасць расійскіх войскаў у Крыме супярэчыць нацыянальнаму суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і падрывае бяспеку і стабільнасць іншых дзяржаў Еўропы.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930