Знайсці
14.12.2018 / 13:456РусŁacБел

Лукашэнка пра Данбас: Трэба Госпада прасіць, каб там НАТА было, а не гэтыя нацмены са стрэльбай

Аляксандр Лукашэнка чарговы раз заклікаў варагуючыя бакі да вырашэння канфлікту на ўсходзе Украіны. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх СМІ, піша БелТА

«Я не хачу, каб старыя гінулі на Данбасе. Я ведаю, што там адбываецца, лепш, чым тыя, хто сядзіць тут, і лепш, чым нават кіраўніцтва Расіі. Я ведаю, што адбываецца. За што гінуць дзеці і старыя, жанчыны? Бо мужыкі там ваююць дзесьці… Хай страляюць адзін у аднаго, калі мазгоў няма. Але дзеці чаго гінуць, яны ў чым вінаватыя? — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Вось з чаго зыходзіць мая пазіцыя. І ці нам — славянам — ваяваць тут.

Мы ж на адзін твар, мы адны і тыя ж людзі. І я ведаю ўкраінцаў. Я там служыў, я там працаваў, да мяне людзі з захаду (Украіны) прыязджалі, працавалі. Яны не ворагі, яны не такія дрэнныя, як вы часам кажаце на каналах. Даўно пара спыніць гэта, ужо ніхто не глядзіць».

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што трэба аднаўляць нармальныя адносіны, і гэта магчыма. «Але чым далей — тым горш. Я вам скажу сваю пазіцыю: усе баяцца, што там (ва Украіне) будзе НАТО. Я нядаўна Уладзіміру Уладзіміравічу сказаў: слухай, мы з табой хутка Госпада будзем прасіць, каб там было НАТА, а не адмарожаныя нацмены са стрэльбай. Вось да чаго мы можам давесці», — адзначыў ён

Кіраўнік беларускай дзяржавы не выключыў, што пасля ў такіх «нацменаў» можа з'явіцца і ракетная зброя.

«Вас не здзіўляе, што ў гэты момант ЗША выходзяць з дамовы аб абмежаванні ракет малой і сярэдняй далёкасці. А цяпер уявіце на хвілінку, што ў мяне пад Гомелем будуць стаяць ракеты з ядзернымі боегалоўкамі, а ў вас пад Растовам. Як? Мы што, гэтага хацелі? Таму пакуль не позна, трэба башку ў рукі ўзяць і не крычаць гвалтам, а нешта зрабіць, каб гэта спыніць», — заявіў беларускі кіраўнік.

Ён адзначыў, што без удзелу ЗША ніякая Еўропа, Меркель або Макрон праблему не вырашаць. «Але мы ў трох (Расія, Украіна і Беларусь) вырашыць можам. Як гэта зрабіць? Трэба сесці і падумаць, але для гэтага трэба адмовіцца ад нападак. Можа дзе-небудзь штосьці за дужкі вывесці, дзе-небудзь што-небудзь дараваць на гэтым этапе. Слухайце, немцам жа даравалі — 30 мільёнаў загінулі — амаль забыліся. Дзякуй богу, гэтага яшчэ ў нашых адносінах няма. Дык давайце рабіць крокі ў гэтым кірунку», — заклікаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што раней прапаноўваў канкрэтны ўдзел ва ўрэгуляванні канфлікту, у тым ліку забеспячэнні бяспекі на мяжы, арганізацыі выбараў у адпаведнасці з мінскімі пагадненнямі. Аднак ні ўкраінскі бок, ні расійскі на гэта не пайшлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031