МЗС прапануе павялічыць тэрмін знаходжання замежнікаў без рэгістрацыі да 30 дзён
Ці хаця б 15 дзён.
belarus.by
Тэрмін знаходжання іншаземцаў у Беларусі без рэгістрацыі ў органах унутраных спраў прапануецца працягнуць да 30 дзён, паведаміў намеснік начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення — начальнік упраўлення аналізу, планавання візавай і тарыфнай палітыкі Міністэрства замежных спраў Беларусі Аляксандр Ганевіч сёння на круглым стале ў Палаце прадстаўнікоў, піша БелТА.
«Мы выступалі і будзем выступаць за тое, каб падоўжыць тэрмін знаходжання іншаземцаў у Беларусі без рэгістрацыі да 30 дзён. Гэтая праблема, пра якую ўсе кажуць: можна знаходзіцца без рэгістрацыі 5 дзён. Мы яе паспрабуем зрушыць хаця б, можа, на 15 дзён», — сказаў Аляксандр Ганевіч.
У Беларусь за 9 месяцаў 2018 года заехала за 3,6 млн замежных грамадзян, што на 8,7% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.