Знайсці
04.12.2018 / 16:364РусŁacБел

Дэпутат Шаўцоў: Недапушчальна, што медыкі выстаўляюць у сацсеткі фота з п'яных вечарынак

Дзмітрый Шаўцоў. Фота «Мінск-Навіны».

У сацыяльных сетках медыкі не маюць права дзяліцца фота і відэа медыцынскіх маніпуляцый з пацыентамі.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Беларускай асацыяцыі дактароў Дзмітрый Шаўцоў лічыць недапушчальным, каб медработнікі ў сацсетках размяшчалі фота з п'яных вечарынак.

Такое меркаванне ён выказаў сёння журналістам, перадае БЕЛТА.

У сацыяльных сетках урач з дазволу кіраўніцтва можа падзяліцца, напрыклад, фатаграфіямі новага абсталявання. Але выкладваць на ўсеагульны агляд фота і відэа медыцынскіх маніпуляцый з пацыентам ён права не мае. «Гэта складае частку медычнай таямніцы і катэгарычна забаронена», — падкрэсліў Дзмітрый Шаўцоў, удакладніўшы, што дзяліцца падобнымі фота і відэа медыкі могуць толькі з калегамі — у прафесійных мэтах.

«Асабістыя фота і відэа — справа кожнага. Ёсць свабода самавыяўлення. Калі доктар лічыць, што можа выкласці, напрыклад, фота ў купальніку, то што тут такога?» — працягнуў ён.

Іншае пытанне, калі медык фатаграфуецца ў нецвярозым стане на вечарыне. «Лекар ў стане алкагольнага ап'янення або з цыгарэтай — гэта не ўкладаецца ў пазіцыі здаровага ладу жыцця, якія медык даносіць пацыенту», — перакананы парламентарый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031