Знайсці
04.12.2018 / 12:132РусŁacБел

Адыёзны пісьменнік Захар Прылепін стаў намеснікам кіраўніка МХАТа

Захар Прылепін. Фота з Вікіпедыі

Рэжысёр Эдуард Баякоў прызначаны новым мастацкім кіраўніком МХАТа імя Горкага ў Маскве. Пра гэта 4 снежня на сустрэчы з супрацоўнікамі тэатра паведамілі міністр культуры Расіі Уладзімір Мядзінскі і дарадца прэзідэнта Расіі Уладзімір Талстой.

Таксама намеснікам мастацкага кіраўніка па творчай рабоце прызначаны заслужаны артыст РФ Сяргей Пускепаліс, а намеснікам па літаратурнай частцы — пісьменнік Захар Прылепін.

Таццяна Дароніна, што кіравала тэатрам 30 гадоў, зойме новую, спецыяльна уведзеную для яе пасаду прэзідэнта тэатра.

«Мы абяцаем, што тэатр захавае сваю патрыятычную, яркую пазіцыю. Тэатр будзе развівацца. Падтрымка тэатра міністэрствам будзе павялічана. Ніводная пастаноўка тэатра, якая карыстаецца поспехам, не будзе знятая», — заявіў Мядзінскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031