Знайсці
12.11.2018 / 16:299РусŁacБел

Стала вядома, хто расказаў Аўстрыі пра расійскага шпіёна

Інфармацыю пра аўстрыйскага палкоўніка, які шпіёніў на Расію, Вене перадалі спецслужбы Вялікабрытаніі з мэтай змяніць стаўленне Аўстрыі да Масквы, паведамляе газета Kleine Zeitung са спасылкай на суразмоўцу ў Міністэрстве абароны Аўстрыі.

Аўстрыйскія ўлады заявілі, што атрымалі даныя ад спецслужбы «сяброўскай дзяржавы».

На гэтым тыдні стала вядома аб шпіянажы на карысць Расіі адстаўнога палкоўніка ўзброеных сіл Аўстрыі.

Пазней стала вядома, што пракуратура Вены пачала яшчэ адно расследаванне ў дачыненні да супрацоўніка Федэральнага ведамства па абароне канстытуцыі і барацьбы з тэрарызмам (аўстрыйскай контрразведкі, BVT) таксама па падазрэнні ў шпіянажы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера