Знайсці
09.11.2018 / 13:4042РусŁacБел

Пасля скаргі БТ з Ютуба зніклі амаль усе ролікі палітычнага блогера Nexta

Сцяпан Пуціла, больш вядомы як відэаблогер Nexta, пазбавіўся амаль усіх сваіх відэа. Некаторыя з іх выдаліў Ютуб пасля скаргі Белтэлерадыёкампаніі, іншыя на час разбіральніцтва схаваў сам блогер.

Сцяпан — сын журналіста Белсата Аляксандра Пуцілы. Хлопец супрацоўнічае з Белсатам пад псеўданімам «Сцяпан Святлоў» і вядзе свой персанальны відэаблог. Ён мае 192 тысячы падпісчыкаў.

Блогер набраў папулярнасць праз відэаролікі з крыклівымі загалоўкамі ў стылі «Хартыі-97», прысвечаныя грамадска-палітычнаму жыццю Беларусі. У роліках хлопец часта выкарыстоўваў відэа дзяржаўных тэлеканалаў, аднак даваў ім свой каментар.

Цяпер на канале толькі некалькі відэа. Астатні кантэнт знік.

Сцяпан Пуціла.

Як тлумачыць сам блогер, прычынай сталі скаргі дзяржаўных тэлеканалаў. На яго раней скардзіліся і супрацоўнікі СТБ, і Іван Эйсмант, кіраўнік БТ. Спачатку яны апелявалі да выкарыстання гандлёвых знакаў (лагатыпаў) тэлеканалаў. Пасля пачалі скардзіцца на выкарыстанне відэа, то бок, на парушэнне аўтарскіх правоў. Гэта спрацавала. Спачатку выдалілі два відэаролікі.

Пасля да скаргаў далучыўся і канал АНТ. У выніку Ютуб заблакаваў 2 відэа блогера і яшчэ 2 ролікі выдаліў. Астатнія відэа пакуль прыбраў сам блогер - каб не было скаргаў, бо гэта можа прывесці да блакіроўкі канала.

Сам Сцяпан Пуціла сцвярджае, што цытаваў відэа. А гэта, на яго думку, дазволена заканадаўствам Беларусі. Разам з тым Ютуб, прымаючы тое ці іншае рашэнне, кіруецца амерыканскім заканадаўствам.

Сцяпан Пуціла жыве і вучыцца ў Польшчы. Але ўзімку ў кватэры яго бацькоў у Мінску прайшоў вобшук. Гэта было звязана з дзейнасцю блогера, бо на яго нібыта паскардзіліся за абразу Лукашэнкі. 

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031