Знайсці
07.11.2018 / 19:2214РусŁacБел

Расійскі дэпутат прапанаваў пазбаўляць бацькоўскіх праў за ўдзел школьнікаў у мітынгах

Дэпутат расійскай Дзярждумы ад кіроўнай «Адзінай Расіі» Сяргей Вастрацоў прапанаваў пазбаўляць бацькоўскіх правоў расіян, чые непаўналетнія дзеці неаднаразова ўдзельнічалі ў няўзгодненых акцыях.

Таксама ён прапанаваў штрафаваць бацькоў. Дэпутат упэўнены, што такая мера падштурхне дарослых вывучаць актыўнасць падлеткаў у сацыяльных сетках і праводзіць прафілактычныя гутаркі з «малалеткамі, якія сёння не адчуваюць адказнасці».

«Калі бацькі не займаюцца сваімі дзецьмі, можа павінен быць сігнал у апеку, каб яны бралі такія сем'і на кантроль <…> То бок, гэта сігнал для больш глыбокага вывучэння — ці трэба наогул пакідаць дзяцей такім бацькам, якія сваімі дзецьмі не займаюцца. Можа быць, пры ўдзеле дзіцяці ў несанкцыянаваным мітынгу больш за два разы варта разглядаць магчымасць пазбаўлення бацькоўскіх правоў», — сказаў Вастрацоў.

Парламентарый адзначыў, што ў найбліжэйшы час плануе аформіць сваю ініцыятыву ў выглядзе асобнага праекта закона або паправак да законапраекта аб увядзенні адміністрацыйнай адказнасці за арганізацыю несанкцыянаваных публічных мерапрыемстваў з удзелам школьнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031