Знайсці
02.11.2018 / 17:0433РусŁacБел

У Мінпрацы распавялі, чаму ў чыноўнікаў вышэйшая пенсія

Сёння на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны прайшла анлайн-канферэнцыя з міністрам Валерыем Кавальковым і начальнікамі ўпраўленняў. 

Сярод іншага, у чыноўнікаў спыталіся: ці праўда, што самыя высокія пенсіі ў краіне атрымліваюць былыя дзяржслужачыя і вайскоўцы. І якія ў іх цяпер сярэднія памеры пенсій.

«Міністэрства працы і сацыяльнай абароны не мае дадзеных аб пенсіях ваеннаслужачых, адказала Алена Дронава, начальнік упраўлення арганізацыі пенсійнага забеспячэння. — Што да дзяржаўных служачых, дык іх пенсіі за выслугу гадоў некалькі вышэйшыя за пенсіі па ўзросту на агульных падставах. Больш высокая пенсія - гэта пэўная кампенсацыя тых абмежаванняў, што вызначаныя для іх у перыяд праходжання дзяржаўнай службы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031