Знайсці
23.10.2018 / 21:2550РусŁacБел

Пуцін пажартаваў пра герб ЗША

Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з памочнікам амерыканскага прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Джонам Болтанам пацікавіўся лёсам пладоў з аліўкавай галінкі, якую трымае ў адной з лап намаляваны на гербе ЗША белагаловы арлан, паведамляе РІА «Новости».

«Наколькі я памятаю, на гербе Злучаных Штатаў намаляваны арлан. З аднаго боку ён трымае 13 стрэл, а з другога — аліўкавую галіну, як знак міралюбнай палітыкі, з 13 алівамі. Пытанне: ваш арлан ужо ўсе алівы скляваў, засталіся адны стрэлы?» — сказаў Пуцін, нагадаўшы Болтану пра намер амерыканскага боку выйсці з Дамовы па ракетах сярэдняй і меншай далёкасці.

Болтан прызнаў, што аліўкавай галіны міру ён з сабой у Маскву не прывёз («Я так і думаў», — пракаментаваў гэтыя словы Пуцін), але сама гэтая галіна знаходзіцца ў правай лапе арлана на гербе ЗША.

«Так што ён дэманструе свае прыярытэты менавіта такім чынам», — сказаў Болтан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930