Знайсці
19.10.2018 / 13:2875РусŁacБел

Лукашэнка: Імкненне моладзі атрымаць адукацыю за мяжой трывожыць

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы са студэнтамі гродзенскіх ВНУ.

«Ёсць яшчэ тэма, якая патрабуе ўвагі дзяржавы, і яна непакоіць — гэта імкненне маладых людзей атрымаць вышэйшую адукацыю за мяжой», — сказаў Лукашэнка.

Паводле слоў Лукашэнкі, гэтае пытанне трывожыць нават не толькі з таго пункту гледжання, што людзі хочуць вучыцца за мяжой. «Горш, калі таленавітыя маладыя людзі, па-першае, з'едуць за мяжу, атрымаўшы адукацыю тут, а па-другое, калі яны там атрымаюць адукацыю і там застануцца, — растлумачыў ён. — Я вас не агітую за тое, каб вы некуды то ехалі ці не ехалі. Калі вы ўжо задумалі, то, напэўна, паедзеце або атрымаеце тут адукацыю і будзеце там працаваць. Гэта ваша справа. Але мая вам парада - не спяшайцеся, спачатку разбярыцеся, дзе вам лепш».

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што патрапіць у вышэйшы эшалон грамадства за мяжой немагчыма. «Вы заўсёды будзеце там чужымі людзьмі, другога гатунку, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Дзве тысячы чалавек, якія атрымліваюць там адукацыю, і, можа, палова з іх застаецца, - гэта не праблема для дзяржавы. Але ўсё роўна я як прэзідэнт хацеў бы, каб нашы маладыя людзі атрымлівалі адукацыю і працавалі тут».

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031