Знайсці
18.10.2018 / 18:09116РусŁacБел

Дзяржсакратар Рады Бяспекі: Патрыятызм павінен закладвацца ва ўсе сферы жыццядзейнасці дзяржавы

Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась даў вялікае інтэрв’ю газеце «СБ. Беларусь сегодня». Тэма інтэрв’ю — патрыятызм і яго месца ў сённяшнім свеце і Беларусі.

«Тэзіс аб састарэнні паняцця патрыятызму, нават у наш век глабалізацыі і прагматызму, — у корані няслушны. Вядучыя пазіцыі ў сучасным свеце займаюць менавіта краіны з устойлівай нацыянальнай ідэнтычнасцю і высокім узроўнем развіцця патрыятызму», — адзначае Зась.

Адметна, што ва ўсім вялікім інтэрв’ю ніводнага разу нічога не было сказана пра беларускую мову, нібыта яна не з’яўляецца часткай патрыятычнага выхавання.

«Заклікі адмовіцца ад нацыянальнага патрыятызму як перажытку мінулага, размыванне існуючай сістэмы каштоўнасцяў з'яўляюцца кампанентамі так званай «мяккай сілы», якая дазваляе эфектыўна кіраваць значнымі масамі насельніцтва ў краінах — аб'ектах інфармацыйна-псіхалагічнага ўздзеяння», — адзначае чыноўнік.

А якім чынам спрабуюць размыць паняцці патрыятызму? Станіслаў Зась упэўнены, што ўнядрэннем ідэй касмапалітызму.

«СССР многія гады ў вачах сваіх грамадзян паўставаў сусветным лідарам з самым перадавым грамадскім ладам, авангардам «прагрэсіўнага» чалавецтва, краінай з найлепшымі людзьмі, навукай, тэхнікай, эканомікай, шматлікімі дасягненнямі ў розных галінах. Савецкі Саюз сапраўды было за што шанаваць. І яго шанавалі да таго часу, пакуль народ не расчараваўся ў саміх ідэях сацыялізму і камунізму. Стварылася адчуванне, што такую краіну няма за што любіць, таму, калі яна пачала разбурацца ў 1991 годзе, яе цэласнасць ніхто рэальна не абараніў», — адзначае Зась.

Незалежнасць са словаў Зася паўстае галоўнай каштоўнасцю.

«Вывад з гэтага зрабілі практычна ўсе былыя савецкія рэспублікі, якія ўключылі ў лік сваіх ідэйных прыярытэтаў прынцыпы кансалідацыі нацыі і грамадскага ўсведамлення суверэнітэту».

«У Беларусі неадназначна спалучаюцца досыць супярэчлівыя тэндэнцыі захавання каштоўнасцяў савецкай эпохі і ўкаранення заходніх стандартаў. Хоць зусім не абавязкова катэгарычна выбіраць паміж першым і другім — бо мы і самі маем права канструяваць і вытрымліваць неабходныя нам матрыцы каштоўнасцяў. Таксама шмат у чым назіраецца прайграванне састарэлых сэнсаў замест актуальных тэм і сюжэтаў. Прыклад таму — шырока распаўсюджаны літаратурны сімвал беларусаў як «людзей на балоце». У імклівым свеце высокіх тэхналогій вельмі сумнеўна, што моладзь будзе працаваць на росквіт дзяржавы з такім вобразам», — адзначае Станіслаў Зась.

Па ягоных словах, немагчыма будаваць краіну і на старонках з мінулага, як ВКЛ, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя ці БССР, бо ў краіне няма кансэнсусу па гэтых старонках. Адзіная тэма, якая не выклікае спрэчак — Вялікая айчынная вайна.

«Менавіта таму яна абраная ў якасці кансалідуючага гістарычнага перыяду, у тым ліку фарміруе нацыянальную ідэнтычнасць, патрыятызм і адзінства беларускага грамадства», — зазначае Зась.

«Вядома ж, пры рэалізацыі патрыятызму як нацыянальнай каштоўнасці варта пазбягаць крайніх формаў яго выражэння, здольных у выніку ператварыць патрыятызм у радыкальны нацыяналізм. Варта кіравацца разуменнем таго, што развіццё патрыятычнай ідэі, яе пастаяннае прывіццё грамадству, выхаванне патрыятызму павінна насіць не планавы і нават не праграмны, а пастаянны характар. Патрыятызм павінен станавіцца прыкметай добрага тону, сталасці і закладвацца ва ўсе сферы жыццядзейнасці дзяржавы», — адзначае дзяржсакратар Рады бяспекі.

Апытанка

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930