Знайсці
01.10.2018 / 09:181РусŁacБел

Памерла адна з пацярпелых ад выбуху на «Магілёўдрэве»

фота з фэйсбука Юліі Ганчаровай

Следчы камітэт паведаміў пра смерць адной з пацярпелых падчас выбуху 25 верасня на прадпрыемстве «Магілёўдрэў», 

«Адна з пацярпелых падчас выбуху на «Магілёўдрэве» памерла ва ўстанове аховы здароўя. Расследаваньне крымінальнай справы працягваецца. Прычына трагедыі вызначаецца», — паведаміла ў фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

Выбух на «Магілёўдрэве» адбыўся ў мінулы аўторак у 18.30. Здарэнне адбылося ў фарбавальнай камеры мэблевага цэху. Шасцёра пацярпелых, двое з якіх жанчыны, знаходзіліся побач з эпіцэнтрам. Іх даставілі ў бальніцы горада, потым некаторых перавезлі ў Мінск. У пацярпелых — вялікія апёкі. Ступень пашкоджання дасягала 50 % плошчы цела.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера