Знайсці
01.10.2018 / 06:145РусŁacБел

Міністр прыроды распавёў, колькі нафты сёлета плануюць здабыць у Беларусі

Фота Івана Ярывановіча

У 2018 годзе ў Беларусі плануюць здабыць 1 мільён 670 тысяч тон нафты. Пра гэта паведаміў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык ў эфіры тэлеканала СТБ.

- Асноўным і галоўным кірункам працы НПЦ па геалогіі - гэта, безумоўна, пошук нафты, газу і іншых карысных выкапняў, якія запатрабаваныя як на ўнутраным рынку, так і на знешнім. У 2017 годзе мы прыраслі на 5 тысяч тон па здабычы нафты, гэтая лічба склала 1 мільён 650 тысяч тон, — адзначыў кіраўнік ведамства. — Мы паставілі сабе задачу: як мінімум прырастаць запасамі на ўзроўні здабычы.

Паводле яго слоў, у гэтым годзе «мы прыраслі па запасах будаўнічых мінералаў, пітной вады і многіх іншых напрамках».

У канцы мінулага года паведамлялася, што ў Беларусі адкрыты два радовішчы нафты - Усходне-Маканавіцкае і Заходне-Гіроўскае. Абодва радовішчы размешчаны ў Рэчыцкім раёне

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера