Знайсці
25.09.2018 / 14:30РусŁacБел

Папа Рымскі стаў электронным рэзідэнтам Эстоніі

Папа Францішак з прэзідэнтам Керсці Кальюлайд, фота Sergei Stepanov, err.ee

Папа Рымскі Францішак у рамках свайго візіту ў краіны Балтыі атрымаў пасведчанне віртуальнага рэзідэнта Эстоніі, паведамляе ERR.

Дыджытал-пасведчанне кіраўніку каталіцкай царквы ўручыла прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд. Як паведамляе DELFI, Папа стаў 37 647-м e-рэзідэнтам краіны.

Лічбавае рэзідэнцтва Эстоніі, запушчанае ў 2014 годзе, дае замежным грамадзянам абаронены доступ да электронных паслугаў краіны. Як гаворыцца ў інфармацыі на партале па рэгістрацыі электронных рэзідэнтаў, з электронным эстонскім ID можна падпісваць дакументы лічбавым подпісам. E-рэзідэнт Эстоніі можа праз інтэрнэт засноўваць у краіне камерцыйнае аб'яднанне, дыстанцыйна ўдзельнічаць у яго кіраванні без прызначэння дырэктарам грамадзяніна краіны, рабіць анлайн-плацяжы, і, у адрозненне ад іншых замежнікаў, весці спрошчаны дакументаабарот і дэклараваць выплачаныя ў краіне падаткі.

У той жа час віртуальнае рэзідэнцтва Эстоніі не дае падатковага рэзідэнцтва, правы на пражыванне ў Эстоніі і дазволу на ўезд у краіну або Еўрапейскі саюз. На ім адсутнічае фота. Дыджытал-ID не з'яўляецца фізічным дакументам, які пацвярджае асобу, ці праязным дакументам. Для атрымання статусу віртуальнага рэзідэнта заяўнік павінен заплаціць пошліну 100 еўра і прадаставіць электронную копію пашпарта. 10% з 37 тыс. эстонскіх электронных рэзідэнтаў — грамадзяне Фінляндыі.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930