Знайсці
19.09.2018 / 16:351РусŁacБел

Двое жыхароў Маладзечна спрабавалі завезці ў Беларусь тысячу літраў спірту на даху мікрааўтобуса ВІДЭА

Двое жыхароў Маладзечна спрабавалі незаконна ўвезці ў Беларусь з Расіі 1 тысячу літраў спірту, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Аператыўнікі высветлілі, калі маладзечанцы павінны прывезці з Расіі чарговую партыю спірту. Ноччу паблізу Барысава супрацоўнікі спынілі іх «Форд-Транзіт». Першапачатковы агляд нічога не даў, аднак у салоне стаяў характэрны пах спірту. Падазрэнне аператыўнікаў узмацняла і вышыня столі ў параўнанні з вышынёй даху мікрааўтобуса.

Аказалася, што схованка была абсталявана менавіта ў прасторы паміж дахам і столлю. Адтуль дасталі 200 пяцілітровых пластыкавых каністраў, як мяркуецца, са спіртам. Знойдзены алкаголь канфіскаваны і накіраваны на экспертызу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031