Знайсці
18.09.2018 / 06:1831РусŁacБел

ЗША: Расійскі Іл-20 з 14 вайскоўцамі быў выпадкова збіты Сірыяй

Wikimedia Commons

Суразмоўца CNN сярод амерыканскіх афіцыйных асоб, сцвярджае са спасылкай на свае дадзеныя, што расійскі Іл-20 з 14 вайскоўцамі, які знік вечарам 17 верасня над Міжземным морам, быў збіты сірыйскімі СПА. Паводле яго слоў, апошнія спрабавалі спыніць атаку ізраільскай авіяцыі на правінцыю Латакія і выпадкова трапілі ў расійскі самалёт.

Іншая крыніца CNN пацвердзіла, што менавіта ізраільцяне адказныя за авіяналёт на Латакію.

Самі амерыканцы даведаліся аб тым, што здарылася, бо на міжнародных частотах атрымалі сігнал ад сірыйскіх вайскоўцаў, якія распачалі пошукава-выратавальную аперацыю. Пазней ЗША атрымалі дадзеныя аб тым, які менавіта самалёт знік і пры якіх абставінах. Суразмоўца CNN не ўказаў, адкуль паступіла гэтая інфармацыя. Мяркуецца, што яна была перададзена Расіяй.

У сваю чаргу афіцыйны прадстаўнік Пентагона заявіў, што самалёт меркавана быў збіты сістэмай СПА, якую Расія некалькі гадоў таму прадала сірыйцам. Ён таксама падкрэсліў, што ЗША не ўдзельнічалі ў налёце на Латакію.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031