Знайсці
17.09.2018 / 18:251РусŁacБел

Прыпяць пад «трэснутым» тураўскім мостам запусцілі ў асноўнае рэчышча

Сёння будаўнікі трэснутага тураўскага моста пачалі вяртанне ракі Прыпяць у яе асноўнае рэчышча. 

Нагадаем, у канцы снежні мінулага года перакрыццё моста дало расколіну, адна з плітаў асела на паўметра. Канструкцыя была прызнана аварыйнай. Для правядзення рэканструкцыі (праблемную частку моста ўзарвалі і замяняюць сталёвымі пралётамі) пад ёй была створана будаўнічая пляцоўка. Раку Прыпяць давялося перанакіраваць па новым выкапаным рэзервовым канале. Цяпер «беларуская Амазонка» паступова запаўняе традыцыйнае рэчышча, распавёў sb.by падрабязнасці галоўны інжынер РУП «Гомельаўтадар» Сяргей Канакоў:

— На дадзены момант разабрана частка перагародкі, і вада з рэзервовага рэчышча паступова вяртаецца ў асноўнае. Пакуль шырыня патоку 10—15 метраў. Гэта няхуткі працэс. Плануецца, што гэтыя работы будуць весціся да канца месяца. Неабходна не толькі вярнуць раку ў яе натуральнае становішча, але і засыпаць рэзервовы канал.

Дарэчы, зборка металічнай канструкцыі, якая заменіць аварыйныя пралёты, ужо завершана. Праца праведзеная велізарная, толькі адных зварных швоў у праекце — два кіламетры. Наступны крок — паставіць яе на апоры. У будаўнікоў ёсць яшчэ 1,5 месяца, каб злучыць берагі Прыпяці. Лукашэнка даручыў завяршыць будаўніцтва новага моста ў Жыткавіцкім раёне да 7 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930