Знайсці
13.09.2018 / 15:3519РусŁacБел

Вялікабрытанія адрэагавала на інтэрв'ю падазраваных у атручванні Скрыпалёў

Улады Вялікабрытаніі азнаёміліся з інтэрв'ю падазраваных у атручванні былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў брытанскім Солсберы. У Форын-офісе словы Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава назвалі хлуслівым, яны скажаюць інфармацыю.

«Урад Вялікабрытаніі ўпэўнены, што гэтыя людзі [Пятроў і Башыраў] — агенты расійскай вайсковай разведкі — ГРУ, якія выкарыстоўвалі нелегальную таксічную хімічную зброю на вуліцах нашай краіны», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным рэпарцёрам LBC Breaking.

Адзначаецца таксама, што брытанскі бок неаднаразова патрабаваў у Масквы даць справаздачу аб тым, што адбылося ў Солсберы ў сакавіку гэтага года. «Сёння, як мы бачылі, яны адказалі наўмысным скажэннем і хлуснёй», — заявілі ў Фарын-офісе.

Падазраваныя ў атручванні Скрыпалёў: Мы ехалі ў Солсберы, каб наведаць сабор — эпічнае ВІДЭА 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031