Знайсці
11.09.2018 / 09:2942РусŁacБел

У начальніка ЦЭЦ Гарадзейскага цукровага камбіната знайшлі цэлы арсенал — кулямёт, аўтаматы, вінтоўкі

48-гадовага Леаніда Штэйна затрымалі ўвечары 7 верасня ў Гомельскай вобласці, мужчына перавозіў 16 патронаў. Ужо на наступны дзень раніцай у горад прыехалі праваахоўныя органы, ператрус у адным толькі гаражы доўжыўся 12 гадзін. Паводле інфармацыі Tut.by, у сейфах знайшлі склад баявой зброі, таксама зброя была знойдзена ў кватэры Штэйна і на працоўным месцы.

Сілавікі затрымалі начальніка ЦЭЦ Гарадзейскага цукровага камбіната. Фота: Аксана Пятрова, Tut.by.

— Затрымалі яго за зброю, падрабязнасці казаць не хачу. Гэта ж вёска, усё ўжо абрасло плёткамі. Пакуль ішла з заводу да крамы, пачула тры розныя версіі, — распавядае мясцовая жыхарка.

Пра тое, што начальнік ЦЭЦ Гарадзейскага цукровага камбіната зараз пад следствам, у пасёлку ведаюць многія. І чым бліжэй іх дамы знаходзяцца да прадпрыемства, тым больш падрабязнасцяў яны ведаюць. У гэтым раёне знаходзіцца кватэра Штэйна, яго гараж і працоўны кабінет, тут цэлы дзень 8 верасня ішлі ператрусы. Кажуць, напярэдадні, раніцай 7 верасня, Леанід Штэйн некуды з'ехаў на машыне, з тых часоў яго не бачылі. Раніца суботы ў Гарадзеі пачалося з прыезду супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

— Былі і міліцыянты, і людзі ў чорным. Яшчэ тады не ведала, што здарылася, таму адным вокам бачыла, што адбываецца каля гаража. Звярнула ўвагу на незвычайныя кардонныя скрынкі, — успамінае жыхарка пасёлка Гарадзея.

Яна, як і ўсе астатнія, адмаўляецца прадстаўляцца, тлумачыць гэта тым, што лішнія праблемы не патрэбныя і «хочацца спакойна працаваць». Па расказах мясцовых жыхароў, Леанід Штэйн родам з пасёлка, хтосьці памятае «Лёньку вось такім» і апускае рукі на ўзровень каленяў.

— Нармальны ціхі і спакойны хлопец. Па маладосці разам хадзілі ў трэнажорную залу, — адзначае Аляксандр, якога сустракаем каля гарадзейскі гасцініцы. — Яго затрыманне — поўная нечаканасць і шок. Каго заўгодна можна было падазраваць, толькі не яго.

Многія мяркуюць, што Штэйн чалавек замкнёны, сяброў і блізкіх няма.

— Яны з жонкай выходзілі з пад'езду, сядалі ў аўтамабіль і з'язджалі. Ён начальнік, — распавядае Tut.by сусед затрыманага. — Штэйн быў захоплены вырабам халоднай зброі, сам бачыў, як гадоў 15 таму на заводзе ён рабіў нажы і самаробны пісталет. Зброяй стаў захапляцца пасля арміі.

«У Леаніда ў гаражы былі сілуэты людзей з тварамі»

Леанід Штэйн жыве ў адной з кватэр двухпавярховага дома, калі прайсціся прама па вуліцы — у яркіх восеньскіх колерах патанае дом яго мамы. На званок ніхто не адказвае, крыху пазней сусед скажа: яна паехала на дачу, у Гарадзеі яе не будзе цэлы дзень.

Цагляны гараж жанчыны на ўскраіне вуліцы ўжо шмат гадоў належыць сыну Леаніду. Менавіта ў гэтым гаражы 8 верасня знайшлі баявую зброю.

— Ператрус доўжыўся з 4 раніцы да 5-й вечара, — распавядае сведка. — Знайшлі 19 адзінак баявой зброі: кулямёт, два аўтаматы Калашнікава, вінтоўкі. Усе захоўвалася ў жалезных сейфах, іх давялося адмыкаць. Супрацоўнікі, якія працавалі на месцы, казалі, гэту зброю ён збіраў 5-6 гадоў.

Сам Леанід Штэйн пры вобшуку не прысутнічаў, у суботу ператрус ішоў адначасова ў трох месцах: у гаражы, на кватэры начальніка ЦЭЦ і ў яго працоўным кабінеце.

У гэтым гаражы знайшлі склад зброі. Фота: Аксана Пятрова, Tut.by.

— Звычайна людзі страляюць па круглых мішэнях, у Леаніда ў гаражы былі сілуэты людзей з тварамі. Стаялі папяровыя жанчыны, мужчыны, адна мішэнь была прастрэленая. Зброя ўся была пустая, патроны былі асобна, — дадае сведка.

Суседзі Леаніда Штэйна распавядаюць: мужчына шмат гадоў таму служыў у арміі ў дэсантных войсках, калі вярнуўся, стаў рабіць нажы, дзяржальні. Калекцыянаваў халодную зброю, быў паляўнічым.

— У Лёні быў арсенал на ўсе выпадкі жыцця, вопісу на 10 старонак было, — кажа яшчэ адзін з відавочцаў.

Паводле непацверджанай інфармацыі, у сейфе працоўнага кабінета ў Леаніда Штэйна таксама знайшлі баявую зброю. Як ён мог прынесці ўсё на тэрыторыю камбіната, мясцовыя для сябе тлумачаць проста: «Ён начальнік, прыехаў на машыне, яму адкрылі шлагбаум, і спакойна праехаў».

У ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» з журналістамі Tut.by адмовіліся размаўляць, начальнік аховы Віктар Парэйка не стаў тлумачыць, ці магчыма было пранесці зброю.

— Яна вам не адчыніць, можаце не званіць, — папярэджвае суседка Леаніда Штэйна, калі мы звонім у дзверы яго кватэры.

З жонкай Леаніда мы звязаліся па тэлефоне, яна адказала:

— Так, мужа затрымалі. Вычарпальную інфармацыю вы можаце атрымаць у праваахоўных органах або ў сваіх крыніцах. Я вам нічога казаць не буду.

На лесвічнай клетцы разам з сям'ёй Штэйн жывуць яшчэ дзве пары, пра Леаніда кажуць няшмат.

— Ведаем тое самае, што і ўсе. З намі ўжо гутарыў участковы, пытаўся, што ён за чалавек. Чалавек як чалавек. Дрэннага нічога не рабіў, яны жылі адасоблена. Прыйшлі з працы, дзверы на замок, і ўсё, іх не відаць, — распавядае пажылая пара. — Ведалі, што ў яго было паляўнічая стрэльба, міліцыя прыязджала правяраць умовы захоўвання, часам бачылі, як з зачахлёнай стрэльбай садзіўся ў машыну, ехаў на паляванне. Яго затрыманне — здзіўленне. Адразу падумалі, што на паляванні якога звера як браканьер застрэліў, але каб такое!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930