Знайсці
05.09.2018 / 08:505РусŁacБел

Кім Чэн Ын з'явіўся на публіцы ўпершыню пасля двухтыднёвай адсутнасці

flickr.com

Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын упершыню пасля двухтыднёвага перапынку з'явіўся на публіцы. Старшыня Працоўнай партыі Карэі наведаў цырымонію развітання з навукоўцам Чжу Гю Чханам, які быў адным з ключавых распрацоўшчыкаў паўночнакарэйскай ядзернай праграмы. Пра гэта паведамляе ЦТАК.

Напярэдадні паўднёвакарэйскія СМІ паведамілі аб тым, што Кім Чэн Ын не з'яўляўся на публіцы на працягу 15 дзён. Апошні раз інфармацыя аб дзейнасці Кім Чэн Ына з'яўлялася ў паўночнакарэйскіх СМІ больш за два тыдні таму. Тады паведамлялася пра тое, што ён быў на фабрыцы медыцынскага абсталявання і прысутнічаў на пахаванні былога міністра народных узброеных сіл Паўночнай Карэі Кім Ён Чхуна 21 жніўня.

Агенцтва «Рэнхап» звярнула ўвагу на такую доўгую адсутнасць паўночнакарэйскага лідара, бо ў нядзелю, 9 верасня, будзе адзначацца 70-я гадавіна заснавання КНДР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031