Знайсці
03.09.2018 / 12:38РусŁacБел

Журналістаў Reuters прысудзілі да 7 гадоў зняволення ў М'янме

Суд у М'янме асудзіў двух журналістаў Reuters да сямі гадоў зняволення за парушэнне дзяржаўнай таямніцы пры расследаванні гвалту супраць мусульман рахінджа.

Ва Лона і Кя Су Оа арыштавалі ў мінулым годзе падчас перавозкі афіцыйных дакументаў, якія ім перад тым дала паліцыя. Гэтую справу разглядаюць як праверку ціску на свабоду прэсы ў М'янме.

Журналісты працягвалі настойваць на сваёй невінаватасці, заявіўшы, што іх падставіла паліцыя. 

«Сёння сумны дзень для М'янмы, журналістаў Reuters Ва Лона і Кя Су Оа, і свабоды прэсы дзе заўгодна», — сказаў галоўны рэдактар Reuters Стывен Адлер. 

Ва Лон, 32 гадоў, і Кя Су Оа, 28 гадоў, збіралі доказы аб пакаранні арміяй 10 чалавек у вёсцы Ін Дын на поўначы штата Ракхайн. 

У ходзе расследавання двое супрацоўнікаў паліцыі прапанавалі журналістам дакументы, але адразу пасля іх перадачы паліцыя арыштавала супрацоўнікаў Reuters. 

Улады пазней пачалі ўласнае расследаванне забойстваў, пацвердзіўшы, што разня мела месца, і паабяцаўшы пакараць тых, хто прымаў у ёй удзел. 

Прысуд быў абвешчаны праз год пасля пачатку крызісу ў штаце Ракхайн, калі група баевікоў рахінджа напала на некалькі пастоў паліцыі. 

Вайскоўцы адрэагавалі на гэта жорсткім пераследам меншасці рахінджа. 

ААН заявіла, што супраць кіраўніцтва арміі ў М'янме трэба пачаць расследаванне і прыцягнуць да адказнасці па абвінавачванні ў генацыдзе. 

Доступ СМІ да Ракхайна строга кантралюецца ўрадам, таму цяжка атрымаць надзейныя навіны з рэгіёну. 

Чытайце таксама. Цяжкасці перакладу і духоўныя франшызы: будысты супраць мусульман

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031