Знайсці
20.08.2018 / 12:3114РусŁacБел

Маладзечанец вырасціў агурок даўжынёй 51 см ФОТАФАКТ

Сёння ў рэдакцыю «Рэгіянальнай газеты» прыйшоў чытач Уладзімір Кавалевіч. Мужчына прынёс агурок, які яны з жонкай Нінай вырасцілі на лецішчы на Валожыншчыне. Даўжыня агурка — 51 сантыметр.

— Мы пенсіянеры. Разам з жонкай на лета прыязджаем у яе бацькоўскі дом у вёску Высокае, што на Валожыншчыне, — распавёў Уладзімір Кавалевіч. — Вырошчваем агуркі, памідоры, шмат кветак.

Сёлета дачка прывезла бацькам насенне агуркоў гатунку «Салатны». Гаспадыня абгарнула кожнае зярнятка ў туалетную паперу і пасадзіла. А прыйшоў час — знайшла ў цяпліцы вялікі агурок. Гаспадар памераў яго. У даўжыню агурок аказаўся 51 сантыметр. Пакуль гэта першы такі «экземпляр».

Аднак, па словах гаспадара, на агурочніку яшчэ ёсць завязі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031