Знайсці
08.08.2018 / 22:157РусŁacБел

Перад прыездам Лукашэнкі бальніцу ў Гомелі праінспектаваў міністр аховы здароўя

Гомельскае выданне «Сільные новості» паведамляе, што гомельскія чыноўнікі чакаюць кіраўніка дзяржавы ў пятніцу. У планах у Лукашэнкі наведаць дзіцячую бальніцу, а таксама «Гомсельмаш». Перад прыездам прэзідэнта бальніцу «праінспектаваў» міністр аховы здароўя.

Два гады таму падчас наведвання Гомеля Лукашэнка даручыў пабудаваць новую дзіцячую бальніцу, а на яе адкрыццё паабяцаў прыехаць.

На «Гомсельмашы» кіраўніка дзяржавы чакаюць, каб прадэманстраваць новы «суперкамбайн», які Лукашэнка анансаваў яшчэ ў мінулым годзе. Ён даручыў сканструяваць такі камбайн да жніва 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера