Знайсці
02.08.2018 / 11:302РусŁacБел

Пад Оршай перакуліўся турыстычны аўтобус

Пад Оршай рэйсавы аўтобус вылецеў у кювет і перакуліўся на бок. Пра гэта tut.by паведамілі відавочцы.

Фота: Юрый Міленін.

- Сёння ў адной з вёсак паміж Магілёвам і Оршай перакуліўся турыстычны аўтобус. Я праязджаў у 05.30, бачыў вялікі турыстычны жоўты аўтобус, які ляжыць на правым боку ў кювеце, побач збітая асвятляльная апора. Прысутнічалі хуткая, ДАІ і МНС, - напісаў чытач Андрэй.

Фатаграфіі з месца здарэння з'явіліся ў групе «Праца ў Эстоніі» у Facebook. Там жа паведамляецца, што ў ДТЗ трапіў рэйсавы аўтобус Ecolines Кіеў - Талін.

Фота: Юрый Міленін.

Кіроўца аўтобуса на трасе М8 не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў слуп, пасля чаго транспартны сродак з'ехаў у кювет і перакуліўся на бок.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у салоне аўтобуса знаходзіліся 52 чалавекі. Двух з іх шпіталізавалі, яшчэ некалькі атрымалі нязначныя траўмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031