Знайсці
02.08.2018 / 10:031РусŁacБел

Беларус арганізаваў канал незаконнай міграцыі ў Еўрасаюз

Памежнікі Беларусі і Расіі затрымалі аднаго з арганізатараў канала незаконнай міграцыі ў ЕС, паведамілі БелТА ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі.

Арганізатар канала незаконнай міграцыі ў Еўрасаюз - 57-гадовы грамадзянін Беларусі - быў затрыманы 31 ліпеня ў чыгуначным пункце пропуску «Суземка» на расійска-ўкраінскай мяжы.

Выявілі яго супрацоўнікі Памежнага ўпраўлення ФСБ Расіі. «Затрыманне адбылося ў выніку рэалізацыі аператыўнай інфармацыі, прадстаўленай спецпадраздзяленнем памежнай службы Беларусі, - адзначылі ў Дзяржпамежкамітэце. - Зламыснік знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку. Ён з'яўляецца адным з арганізатараў канала незаконнай міграцыі з Расеі ў краіны ЕС праз тэрыторыю Беларусі. У сувязі з гэтым у яго дачыненні ў траўні бягучага года беларускія памежнікі распачалі крымінальную справу «.

Прымаецца рашэнне аб выдачы мужчыны ў Беларусь для яго прыцягнення да крымінальнай адказнасці. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031