Знайсці
31.07.2018 / 12:215РусŁacБел

Прысуд тром беларускім аўтарам «Рэгнума» ўступіў законную у сілу

Прысуд у дачыненні трох беларускіх аўтараў агенцтва «Рэгнум», асуджаных на пяць гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прысуду за распальванне нацыянальнай варожасці або розні, уступіў у законную сілу, паведаміў tass.ru.

Пра гэта паведаміў у аўторак журналістам першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Валерый Калінковіч.

«Падавалася апеляцыйная скарга па гэтай справе. Яна была разгледжана Вярхоўным судом 14 чэрвеня гэтага года. Прысуд Мінскага гарадскога суда пакінуты без зменаў і ўступіў у законную сілу», — адзначыў першы намеснік кіраўніка Вярхоўнага суда рэспублікі.

Раней абарона асуджаных выказвала намер падаць скаргу ў парадку нагляду на імя кіраўніцтва Вярхоўнага суда. «Прынамсі, да мяне на стол не паступала [скарга]», — заявіў першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда.

Мінскі гарадскі суд 2 лютага прызнаў Юрыя Паўлаўца, Дзмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыптэнку вінаватымі ў распальванні нацыянальнай варожасці і прысудзіў іх да пяці гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прысуду на тры гады, вызваліўшы з-пад варты ў зале суда.

Беларускія аўтары шэрагу расійскіх інфармацыйных рэсурсаў былі арыштаваныя ў канцы 2016 года па абвінавачванні ў распальванні нацыянальнай варожасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930