Знайсці
22.07.2018 / 10:238РусŁacБел

Фільм беларускай рэжысёркі «Хрусталь» атрымаў гран-пры Адэскага кінафестывалю

Гран-пры Адэскага кінафестывалю атрымаў фільм беларускага рэжысёра Дар'і Жук «Хрусталь». Пераможцу ў гэтай катэгорыі вызначылі гледачы кінафестывалю. Рэжысёр фільма атрымала статуэтку і прыз у 10 тысяч еўра.

Фота: oiff.com.ua.

«Я вельмі доўга ішла да гэтай узнагароды і імкнулася да яе. Гэта мой першы прыз. Для мяне гэта велізарны падарунак усёй нашай камандзе і сапраўдны прарыў для нашай маленькай краіны, якая знаходзіцца побач», — сказала Дар'я Жук.

Дар’я Жук нарадзілася ў Мінску, вучылася і жыве ў ЗША. Скончыла Гарвардскі і Калумбійскі ўніверсітэты, працавала на канале HBO, зняла некалькі кароткаметражных фільмаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930