Расеец узяў у Мінску аўто напракат і прадаў яго ў Расіі — гэта была яго любімая злачынная схема
У міліцыю звярнуўся дырэктар кампаніі, якая займаецца арэндай аўтамабіляў у Мінску. Ён паведаміў, што грамадзянін Расіі ўзяў напракат машыну і знік.
З дапамогай дадзеных навігатара высветлілі, што 49-гадовы расеец паехаў на гэтай машыне ў Расію, да сябе ў Іжэўск.
Мужчыну знайшлі і затрымалі. Аўтамабіль ён паспеў прадаць. Раней падазраванага ўжо судзілі за такую самую гісторыю. Цяпер яго чакае новы суд за махлярства, мужчына можа сесці на 10 гадоў, паведамляе міліцыя.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Кандыдата ў Каардынацыйную раду ад «Народнай Грамады» выкінулі са спісу, бо ён даносчык. Стукаў на Аўтуховіча
 9
У Ляхавічах думаюць пра Парыж і Лондан
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера