Знайсці
18.07.2018 / 15:207РусŁacБел

У Заслаўі ў банку мужчына ўзяў у закладнікі жонку. Аперацыю па вызваленні ўзначальвае Ігар Шуневіч

«У будынку гасцініцы на вуліцы Савецкай у Заслаўі ў памяшканні банка мужчына ўзяў закладніцу», паведаміў tut.by чытач.

Па словах відавочцаў, мужчына узброены нажом. Раней паведамлялася, што ў закладніцах ў яго — уласная жонка, але гэтая інфармацыя не пацвердзілася.

У праваахоўных органах пацвярджаюць: у Заслаўі адбыўся разбойны напад.

На месца выехала следча-аператыўная група, хуткія і ратавальнікі.

Аперацыю па вызваленні ўзначальвае Ігар Шуневіч.

Для высвятлення абставінаў таго, што здарылася на месца выбылі супрацоўнікі міліцыі і кіраўніцтва абласнога УУС, а таксама следча-аператыўная група», — паведаміў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Яўген Сачак.

— Следча-аператыўная група працуе на месцы здарэння ў будынку філіяла банка ў Мінскім раёне, дзе мужчына ўзяў у закладнікі жанчыну, — сказала афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

На месцы прысутнічаюць хуткія і ратавальнікі. Рух па вуліцы Савецкай у Заслаўі перакрыты.

Чытайце таксама: «Алмаз» вызваліў цяжарную закладніцу ў аддзяленні банка ў Заслаўі. Захопніка забілі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031