Знайсці
17.07.2018 / 10:1211РусŁacБел

Памёр кіраўнік хору «Унія» Кірыла Насаеў

Кірыла Насаеў, 2015.

Выдатнаму хормайстру было 57 гадоў. Апошнія гады ён моцна хварэў, паведамляе Радыё Свабода. Ён быў выдатным хормайстрам, а зарабляў як будаўнік. Такі прыклад, такая эпоха.

Кірыла Насаеў быў хормайстар, музыколаг і педагог. Ён стварыў знакавыя праекты «Музыка Літвы і Кароны», «Музыка беларускіх храмаў», «Беларускія маршы й песні. Лірыка змагання», якія адразу сталі класікай.

Мужчынскі хор «Унія» паўстаў на пачатку 1990-х. Праваслаўныя, каталікі, уніяты, пратэстанты сабраліся з адной мэтай — каб спяваць беларускія царкоўныя песні.

Кірыла нарадзіўся ў сям'і вайсковага інжынера і настаўніцы музыкі і з дзяцінства захапляўся музыкай. Спяваў у хоры хлопчыкаў пры кансерваторыі, а потым паступіў і ў саму кансерваторыю. Вайсковую службу Насаеў праходзіў у ансамблі песні і танцу, збіраў беларускія песьні на патрыятычную тэматыку.

У 1993 годзе на просьбу кіраўніка ансамбля песні і танцу паклаў для хору «Пагоню» і «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Праз некалькі гадоў запісаў альбом «Беларускія маршы й песні. Лірыка змагання».

Хор «Унія» стаў пераможцам на першым фестывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа» у 1993 годзе. У альбоме «Музыка змаганьня» сабраныя гістарычныя песні і аўтарскія творы XX стагодзьдзя — «Не пагаснуць зоркі ў небе», «Пагоня», «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» ды іншыя.

З дзіцячым хорам зрабіў праект «Простыя словы» на словы Міхала Анемпадыстава.

А гэта рэквіем «Спіце ўсе тыя, што праўды на свеце шукалі» на верш Янкі Купалы:

Іна Студзінская, Радыё Свабода; Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930