Знайсці
12.07.2018 / 13:2219РусŁacБел

Актывісты збіраюць подпісы, каб на дзяржаўным тэлебачанні гучала 50% беларускай мовы

«Мы не просім пашырэння беларускай мовы на дзяржаўным ТБ да 100% эфірнага часу, таму што жыхары Беларусі могуць гэтага не зразумець. Мы просім павелічэння вяшчання дзяржаўных тэлеканалаў на беларускай мове да 50%. Спадзяюся, вы нас пачуеце», — звяртаюцца да Міністэрства інфармацыі энтузіясты.

На іх погляд, тэлебачанне — адна з асноўных крыніц папулярызацыі мовы, але відавочна, што ніякай роўнасці двух дзяржаўных моў там сёння няма. Усе навіны і тэлеперадачы ў асноўным, дэманструюцца па-руску, ідзе «дэпапулярызацыя беларускай мовы».

На дадзены момант пад петыцыяй падпісаліся 233 чалавекі, плануюць сабраць яшчэ 167, і праз 25 дзён накіраваць зварот у Міністэрства інфармацыі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930