Знайсці
09.07.2018 / 22:172РусŁacБел

Віцебскія мытнікі затрымалі карціны на 73 тысячы рублёў

Віцебскія мытнікі затрымалі дарагія прадметы мастацтва.

Партыя сучасных постараў, фоты розных памераў і мэблі рухалася праз беларуска-латвійскую мяжу праз пункт пропуску «Урбаны» з Літвы. Высветлілі, што акрамя заяўленых тавараў дадаткова ўвозяцца карціны, аб'ёмныя інсталяцыі з кардону і фанеры, а таксама столевыя металічныя светлавыя прыборы. Усе 54 прадметы знаходзіліся ў грузавым адсеку сярод іншага тавару так, каб яго было складана знайсці.

Агульны кошт незадэклараваных прадметаў мастацтва склаў больш за 73 тысячы рублёў.

Парушальніку пагражае штраф да 735 рублёў з канфіскацыяй тавару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031