Знайсці
05.07.2018 / 11:569РусŁacБел

Дакументы Google Docs з'явіліся ў адкрытым доступе з-за таго, што іх праіндэксаваў Яндэкс

У ноч на сераду пошукавік «Яндэкс» пачаў індэксаваць у пошуку дакументы Google Docs. Можна было пазначыць «Яндэксу» вобласць пошуку docs.google.com, а затым запоўніць радок пошуку, і ў адказ «Яндэкс» выдаваў дакументы — напрыклад, у тэкставым фармаце або фармаце электроннай табліцы. Сярод знойдзенага былі дакументы з інфармацыяй, падобнай на персанальныя даныя (у тым ліку імёны, прозвішчы, нумары тэлефонаў і электроннай пошты). «Яндэкс» выдаваў вынікі і па запыце «паролі».

У твітары, фэйсбуку і Telegram карыстальнікі пачалі ўводзіць выпадковыя запыты накшталт «адкаты» і знаходзілі цікавыя дакументы.

Сярод знаходак нават была зводная табліца прастытутак Санкт-Пецярбурга з адрасамі, коштамі і пералікам паслуг, а таксама адказы на тэст па інфармацыйнай бяспецы.

«Яндэкс» пазней патлумачыў, што індэксуе толькі тое, што знаходзіцца ў адкрытай частцы інтэрнэту, гэта значыць тыя дакументы і старонкі, для прагляду якіх не патрабуецца ўвод лагіна і пароля. Калі ж індэксацыя старонкі забароненая адміністратарам, то нават калі яна знаходзіцца ў адкрытай частцы інтэрнэту, адлюстроўвацца ў пошуку не будзе.

Прадстаўнікі «Яндэкса» ужо звярнуліся да калег з Google, каб звярнуць іх увагу на тое, што ў дакументах можа ўтрымлівацца прыватная інфармацыя.

Каля 01:00 «Яндэкс» — пошук па Google Docs спыніўся.

Што трэба рабіць, каб вашы даныя не скралі:

  • Не захоўваць паролі і іншыя важныя асабістыя даныя ў адкрытых Google Docs;
  • Памяняць узровень прыватнасці дакументаў, усталяваўшы «доступ па запрашэнні».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера