Знайсці
05.07.2018 / 10:352РусŁacБел

CNN: Трамп не выключаў узброенага ўварвання ў Венесуэлу

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распытваў памочнікаў аб мэтазгоднасці прымянення сілы супраць аўтарытарнага ўрада Венесуэлы. Пра гэта паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на высокапастаўленага супрацоўніка адміністрацыі, адзначае Радыё Свабода.

Пытаньне было ўзнятае ў жніўні мінулага года на нарадзе ў Белым доме, прысвечанай эканамічным санкцыям, якія ЗША ўводзілі тады ў дачыненні да Каракаса. Памочнікі рашуча адгаворвалі Трампа ад інтэрвенцыі, паказваючы на вельмі адмоўную ацэнку саюзнікамі Вашынгтона ў Лацінскай Амерыцы падобнага сілавога сцэнару. Не варта рызыкаваць аднадушным асуджэннем краінамі рэгіёна дыктатарскай палітыкі венесуэльскага прэзідэнта Мадура, падкрэслівалі памочнікі Трампа.

«Ніякіх аператыўных планаў уварвання ў любым выпадку не існавала, — заўважыла крыніца CNN, — і прэзідэнт проста разважаў уголас» аб розных шляхах урэгулявання сітуацыі з уцекачамі, якую выклікаў крызіс у Венесуэле.

Праз дзень пасля згаданай нарады Трамп, размаўляючы з журналістамі, заявіў, што «не кладзе пад сукно» сілавыя варыянты рэагавання на крызіс у Венесуэле. У верасні летась Трамп сустрэўся з многімі лацінаамерыканскімі лідарамі, якія прыбылі ў Нью-Ёрк на адкрыццё чарговай сесіі ААН. Усе яны выказаліся супраць ідэі ўзброенага ўварвання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031