Знайсці
15.06.2018 / 09:35РусŁacБел

Праграма сёлетняга фэсту ў Будславе

Сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць 1—2 ліпеня і будуць прысвечаны 20-годдзю каранацыі цудатворнага абраза Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама моладзі — «надзеі Касцёла і грамадства».

1 ліпеня

13.00 — 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя а. Віктарам Бурлакам OFM

18.00 — святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі)

20.00 — набажэнства Акафісту (цэлебруе Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Ян Сяргей Гаек МІС з удзелам хору Грэка-Каталіцкай Царквы)

20.30 — Марыйныя Нешпары (цэлебруе кс. Ігар Лашук)

21.30 — рахунак сумлення

22.30 — З моладдзю ў малітве

23.30 — працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай

24.00 — святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі)

2 ліпеня

02.00 — моладзевая праграма ў намётавым гарадку

02.00 — Боская Літургія паводле грэка-каталіцкага абраду

04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі

06.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай (цэлебруюць айцы бэрнардыны)

07.00 — Фацімскі Ружанец

08.30 — святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец)

10.00 — Сужэнскія сустрэчы

10.20 — прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове

11.00 — урачыстая св. Імша і эўхарыстычная працэсія (цэлебруе Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Габар Пінтэр)

На заканчэнне ўрачыстасці — апостальскае благаслаўленне, якое ад імя папы Францішка ўдзеліць Апостальскі нунцый.

westki.info

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031