Знайсці
15.06.2018 / 07:0014РусŁacБел

Прэзідэнт Чэхіі прылюдна спаліў вялікія чырвоныя майткі ВІДЭА

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Зэман, вядомы сваімі выказваннямі, у тым ліку рэверансамі на бок Расіі, прылюдна спаліў гіганцкія чырвоныя майткі. Пра гэта паведамляе Radio Praha, відэа апублікаваў канал Politika 24 у YouTube.

Гэтыя майткі ў 2015 годзе чэшская арт-група Ztohoven вывесіла над рэзідэнцыяй кіраўніка дзяржавы, дэманструючы сваё стаўленне да Земана і яго палітыкі. Адміністрацыя прэзідэнта выкупіла іх у Камітэта па кіраванні дзяржмаёмасцю за адну крону.

Зэман склікаў журналістаў у Пражскім Градзе, прадэманстраваў майткі прысутным, пасля чаго двое пажарных паклалі «артэфакт» на агонь. Прэзідэнт растлумачыў, што гэтым дзеяннем ён хоча паказаць, што палітыку варта праводзіць «на падставе абмену думкамі, а час сподняга ў палітыцы скончыўся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031