Знайсці
14.06.2018 / 17:262РусŁacБел

Можна нават не ісці ў музей: выставу рэпрадукцый сучасных мастакоў зладзілі проста на аўтазапраўках

Гэтым летам жыхары Мінска і госці горада змогуць ацаніць незвычайны мастацкі праект «Арт-запраўка». Абсалютна новая для горада форма рашэння экспазіцыі выставы, размешчанай на шасці мінскіх аўтазапраўках, аб'яднае 46 рэпрадукцый карцін 16 сучасных беларускіх мастакоў.

На сайце Say.by можна ўбачыць адмысловую карту, дзе знаходзяцца запраўкі, што ўдзельнічаюць у выставе

Ініцыявала праект кампанія АЗС А-100 — на аўтазаправачных станцыях гэтай сеткі і будуць размешчаны карціны беларускіх сучасных аўтараў (рэпрадукцыі выкананы прапарцыйна велічыні арыгіналаў). Гэта работы Леаніда Шчамялёва, Рамана Заслонава, Уладзіміра Тоўсціка, Ганны Сілівончык, Васіля Касцючэнкі і іншых. Творы для экспазіцыі адбіраліся з фондаў Нацыянальнага Цэнтра Сучасных Мастацтваў. 

Такі фармат мастацкай выставы ў Беларусі прадстаўлены ўпершыню. 

«Папулярызацыя беларускага мастацтва і культурнай спадчыны — важны складнік пазіцыі нашай кампаніі. Для нашых кліентаў ужо даўно існуе магчымасць наведваць Нацыянальны мастацкі музей і Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны за палову кошту білета. Маштабны праект «Арт-запраўка», рэалізаваны пры падтрымцы НЦСМ, стаў лагічным працягам: ён дае кругласуткавы свабодны доступ да экспазіцыі для ўсіх ахвотных. Упэўненыя, што нам удасца прыемна здзівіць мінчан і гасцей горада, а нашы найбуйнешыя АЗС стануць у гэтым сезоне сапраўдным упрыгажэннем сталіцы», — каментуе дырэктар ГК А-100 АЗС Ганна Красоўская. 

Праект «Арт-запраўка» стартуе 14 чэрвеня і працягнецца да восені. Увесь гэты час ён будзе пашырацца і атрымае працяг у спецыяльных падзеях як сучаснага мастацтва, так і беларускага стрыт-арту.

«Прыемна, што бізнэс займае актыўную пазіцыю ў прасоўванні айчыннай гісторыка-культурнай спадчыны. Задача гэтага праекта — пазнаёміць шырокую публіку з творчасцю найбольш прыкметных прадстаўнікоў сучаснага беларускага мастацтва. Мы хочам звярнуць увагу гледача на асаблівы аўтарскі стыль, незвычайныя вобразы і каляровыя рашэнні работ, іх разнапланавасць і самабытнасць», — адзначыў Сяргей Крыштаповіч, дырэктар Нацыянальнага Цэнтра Сучасных Мастацтваў. 

Паводле прэс-рэлізу

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031