Названы найлепшы мультфільм усіх часоў
Партал USA Today склаў рэйтынг з сотні найлепшых анімацыйных стужак усіх часоў. Лідарам спісу стала поўнаметражнае анімэ «Магіла светлячкоў» 1988 года.
Мультфільм японскага рэжысёра-мультыплікатара Ісаа Такахата заснаваны на рамане Акіюкі Насакі і распавядае гісторыю падлетка Сэйты і яго малодшай сястры Сэцука, бацькі якіх загінулі падчас Другой сусветнай вайны. Крытыкі называлі «Магілу светлячкоў» адным з найвялікшых фільмаў пра вайну ў гісторыі. Такахата памёр у красавіку 2018 года.
На другім месцы аказаўся мультфільм «Галаваломка» 2015 года пра 11-гадовую школьніцу і эмоцыі ў яе галаве. Трэці радок дастаўся трэцяй частцы «Гісторыі цацак», рэліз якой адбыўся ў 2010 годзе.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лімузін за $1 500 000 і тры мяхі бульбы: якія падарункі дораць Лукашэнку, а якія — ён сам
 4
Сэндвічы з яечнай пастай — рэцэпт
 1
Маск прыбыў з неабвешчаным візітам у Кітай
 4
Спыталі ў зорак беларускага ютуба, навошта ім вусы
 4
Аб'явілі дату правядзення фестывалю Тutaka — 2024
 2
З праваабаронцаў — у Свята-Елісавецінскі манастыр: як склаўся лёс экс-палітвязня Андрэя Бандарэнкі
 15
Пасля падзення БПЛА адбыўся выбух цыстэрны з бензінам на нафтабазе ў Калужскай вобласці
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера