Знайсці
12.06.2018 / 11:405РусŁacБел

Намесніка старшыні раёна ў Мінску выбіралі праз адкрыты конкурс

Конкурс на замяшчэнне вакантнай пасады намесніка кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна сталіцы, які курыруе пытанні ЖКГ, адбыўся 11 чэрвеня, паведаміла карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінгарвыканкама Ірына Янушэвіч.

Адкрыты конкурс на дзяржаўную пасаду — намесніка кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска — Мінгарвыканкам аб'явіў 21 мая. Тэрмін падачы дакументаў ад удзельнікаў завяршыўся 1 чэрвеня. Паступіла 17 заявак, аднак поўны пакет дакументаў падалі 10 чалавек, трое з якіх не падышлі па кваліфікацыі. У выніку конкурсная камісія, створаная пры Мінгарвыканкаме, на папярэдняй гутарцы разглядала 7 прэтэндэнтаў на вакансію. Усе яны — кіраўнікі арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі і старшыні праўлення таварыстваў уласнікаў.

— Па выніках сумоўя для ўдзелу ў конкурсе былі абраныя два кандыдаты, прычым адзін з іх — з Брэста. У выніку ў конкурсе на замяшчэнне вакантнай пасады намесніка кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна перамог кіраўнік КУП ЖКГ аднаго з раёнаў Мінска. Цяпер яму трэба будзе здаць экзамен для асоб, якія ўпершыню паступаюць на дзяржаўную службу, пасля чаго, як мяркуецца на гэтым тыдні, пройдзе прызначэнне, — сказала І. Янушэвіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031