Знайсці
11.06.2018 / 13:162РусŁacБел

Жлобінскаму школьніку паадрывала пальцы — ён узарваў балончык ад пнеўматыкі

Раніцай 10 чэрвеня ў Жлобінскую раённую бальніцу прывезлі 16-гадовага хлопца з траўмай рукі.

Высветлілася, што дзевяцікласнік і яго сябар, навучэнец 7-га класа, сабралі самаробны балончык з пнеўматыкі і вырашылі яго падарваць.

Пасля падпалу кнота ёмістасць выбухнула прама ў руках старэйшага падлетка, у выніку чаго ён атрымаў частковую ампутацыю чатырох пальцаў правай рукі, паведамляе МНС. Хлопец быў праапераваны і знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні бальніцы.

У выніку выбуху пацярпелі яшчэ два падлетка. Адзін атрымаў ірваную рану сцягна, другі — ірваныя раны абодвух перадплеччаў. Пасля аказання медыцынскай дапамогі іх адпусцілі дадому для амбулаторнага лячэння.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера