Знайсці
11.06.2018 / 13:121РусŁacБел

Пры прыёме ў гімназіі будуць улічваць, як доўга дзіця зарэгістравана па патрэбным адрасе

Заўтра, 12 чэрвеня, пачынаецца кампанія па наборы дзяцей у школы і гімназіі. У гэтым годзе адразу некалькі навін. Па-першае, адменены ўступныя экзамены ў гімназіі, у 5-ы клас пяройдуць тыя, хто вучыўся ў гімназіі ў чацвёртым класе. Па-другое, пры залічэнні ў гімназіі першакласнікаў будуць улічваць працягласць часовай рэгістрацыі па адрасе, які адносіцца да ўстановы адукацыі. Калі дзіця было зарэгістравана па патрэбным адрасе менш за год таму, пытанне будзе разглядаць спецыяльная камісія, піша Tut.by.

З 12 чэрвеня па 28 жніўня ў школах і гімназіях будуць працаваць прыёмныя камісіі. Каб стаць вучнем гімназіі, цяпер важна, каб дом, у якім зарэгістраваны будучы першакласнік, тэрытарыяльна адносіўся менавіта да гэтай установы. У такіх дзяцей прыярытэт, астатнія жадаючыя залічваюцца пры наяўнасці свабодных месцаў.

Даведаўшыся пра гэтыя навіны, некаторыя бацькі сталі афармляць часовую рэгістрацыю дзяцей па адрасе, да якога належыць больш прэстыжная гімназія. Аказалася, такая рэгістрацыя не гарантуе на 100%, што дзіця будзе залічаны ў першы клас.

- Калі часовая рэгістрацыя менш за год, пытанне аб залічэнні прымае камісія. Кіраўнік установы адукацыі сваім загадам вызначае склад камісіі, якая будзе разглядаць заявы ад бацькоў або законных прадстаўнікоў, - распавялі TUT.BY у камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама.

Такія дзеці (з рэгістрацыяй менш за год) падаюць заявы ў гімназіі з 13 чэрвеня па 28 жніўня, а 28—29 жніўня камісія вырашыць, хто стане першакласнікам гімназіі, а хто не. Такое рашэнне прыняў Мінгарвыканкам 7 чэрвеня.

- Гэта зроблена для таго, каб усё было ў прававым полі, каб зняць напружанне ў бацькоў. Кожная ўстанова адукацыі па-свойму добра, і ў кожным працуюць вопытныя педагогі. Трэба зрабіць так, каб дзіцяці было камфортна, і ўлічваць, куды яму ездзіць, яго бяспеку, — адзначаюць у камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама.

Таксама падчас залічэння ў гімназію на вольныя месцы перавага аддаецца дзецям супрацоўнікам установы адукацыі.

Кацярына Барысевіч, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера