Знайсці
07.06.2018 / 11:0227РусŁacБел

Лукашэнка: Мы не супраць прыватызацыі, але яна не павінна быць абвальнай

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Аланам Пію, піша БелТА.

«Вы ведаеце нашы падыходы да прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, аб'ектаў. Я не думаю, што мае погляды на прыватызацыю носяць нейкі адмысловы характар і ўжо занадта адрозніваюцца ад тых падыходаў, якія прапаведуе Еўрапейскі банк. Мы абсалютна не супраць працэсаў прыватызацыі, гэта цалкам натуральная норма. Але мы зыходзім з таго, як, напэўна, і ўсе разумныя людзі, што, калі дзяржава не можа кіраваць нейкімі актывамі, калі дзяржаве не да гэтых актываў, трэба аддаць іх эфектыўнаму ўласніку. Мы з гэтага сыходзім, і гэта галоўнае. Мы супраць абвальнай і шокавай прыватызацыі. Гэта сутнасць нашага падыходу», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031