Знайсці
06.06.2018 / 13:082РусŁacБел

Візіт спецдакладчыка ПАРЕ ў Беларусь адмяняецца. Ён зламаў нагу

Спецдакладчык па Беларусі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Андрэа Рыгоні не здолеў наведаць Мінск з запланаваным візітам 6 чэрвеня, піша Радыё Свабода.

«Паводле тых дадзеных, якія мы атрымалі з Парламенцкай асамблеі, спадар Рыгоні зламаў нагу. З-за гэта ён і адмяніў візыт» — паведаміў сёньня кіраўнік беларускай дэлегацыі ў супрацы з ПАРЕ Андрэй Навумовіч.

Паўнамоцтвы Андрэа Рыгоні павінны былі скончыцца напрыканцы чэрвеня. А абірацца спецдакладчыкам па Беларусі яшчэ раз ён не мог з-за таго, што статут ПАРЕ забараняе аднаму і таму ж дэпутату займаць гэтую пасаду болей за два разы.

Да таго ж на апошніх парламенцкіх выбарах у Італіі Рыгоні не абралі дэпутатам нацыянальнага парламента — абавязковая ўмова для працы ў ПАРЕ.

Хто будзе новым спецдакладчыкам па Беларусі ў ПАРЕ, пакуль невядома. Паводле неафіцыйнай інфармацыі з Парламенцкай асамблеі, сярод найбольш верагодных прэтэндэнтаў дэпутаты ад Нідэрландаў, Нямеччыны і Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031